Беларусь разлічвае на чарговы транш крэдыту ад ЕФСР да канца сакавіка

03/02/2018 - 08:28

Беларусь разлічвае атрымаць шосты транш крэдыту ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця да канца І квартала гэтага года. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Уладзімір Амарын падчас наўпроставай тэлефоннай лініі.

Ён адзначыў, што Беларусь пакуль не плануе праводзіць перамовы наконт яшчэ аднаго крэдытнага пагаднення з ЕФСР пасля завяршэння гэтай праграмы.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця падпісалі 25 сакавіка 2016 года пагадненне аб выдачы крэдыту са сродкаў ЕФСП. Дакумент прадугледжвае выдачу фінансавых рэсурсаў на суму 2 мільярда долараў у падтрымку захадаў эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў ураду і Нацыянальнага банку Беларусі на 2016-2018 гады, узгодненых Саветам Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Сродкі размеркаваныя на 7 траншаў цягам 2016-2018 гадоў.

Пяты транш памерам 200 мільёнаў долараў паступіў у бюджэт Беларусі 25 кастрычніка 2017 года, нагадвае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі