Беларусь ратыфікавала пагадненне аб бязвізавым рэжыме з Кітаем

02/07/2018 - 12:27

Беларусі ратыфікавала пагадненне з Кітаем пра бязвізавы рэжым — адпаведны закон апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент быў узгоднены абедзвюма палатамі парламента і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам. Плануецца, што кітайскі бок ратыфікуе пагадненне бліжэйшымі днямі і праз 30 дзён пасля выканання ўсіх працэдураў яго прызнання новыя правілы пачнуць дзейнічаць.

Паводле пагаднення, беларусы могуць прыехаць у Кітай без візы па звычайным пашпарце на 30 дзён у адной вандроўцы, але не болей за 90 дзён на год. Тое самае для кітайскіх грамадзянаў у Беларусі. Для навучання, працы ды іншай дзейнасці на тэрыторыі краіны давядзецца атрымліваць спецыяльныя візы.

Безвізавы рэжым дазваляе прыватныя вандроўкі, бізнэс-вандроўкі і камандзіроўкі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі