Беларус патануў у сажалцы на глыбіні аднаго метра

28/07/2021 - 12:52

На сажалцы ў Асіпавічах Вілейскага раёна патануў 53-гадовы мужчына. Як піша "Рэгіянальная газета", вады ў тым месцы было да калена. 

Трагічнае здарэнне адбылося 26 ліпеня. Двое мужчын адзначалі каля сажалкі дзень нараджэння, а потым пайшлі купацца.

"Адзін мужчына паплыў наперад, за ім — імяніннік. Калі першы вяртаўся да берага, убачыў, што таварыш ляжыць у вадзе, глыбінёй прыкладна каля метра, без прыкмет жыцця. Мужчына выцягнуў знаёмага і паспрабаваў вярнуць яго да жыцця. Але медыкі, што прыехалі на месца, зафіксавалі смерць", — распавёў начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі