Біялагічная экспертыза / Дзяржкамітэт судоовых экспертыз
Жыхар Брэсцкай вобласці падаў заяву ў суд, у якой аспрэчваў сваё бацькоўства.
Мужчына разам з былой жонкай выхоўваў чацвярых дзяцей. Падчас сваркі жанчына заявіла, што ён не з'яўляецца іх бацькам. Пасля гэтага мужчына вырашыў правесці генетычную экспертызу ў судовым парадку.
Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз узялі біялагічныя ўзоры ў самога мужчыны і ўсіх чацвярых дзяцей. Экспертыза паказала, што паміж мужчынам і дзецьмі няма біялагічнага сваяцтва.
Па выніках экспертызы з акту аб нараджэнні дзяцей былі выключаныя звесткі пра бацькоўства мужчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут