Беларусь папярэдзілі за нездавальняючую антыдопінгавую працу

11/03/2016 - 17:18

Беларусь папярэдзілі за нездавальняючую антыдопінгавую працу. Такое рашэнне прыняла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый. Падобныя папярэджанні атрымалі Украіна, Эфіопія, Кенія і Марока, інфармуе "Прессбол".

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый патрабуе, каб згаданыя краіны сур'ёзна палепшылі свае антыдопінгавыя праграмы.

Тым часам Сусветнае антыдопінгавае агенцтва заявіла ўжо пра 99 выпадкаў выяўлення мельдонія ў допінг-пробах спартсменаў. Прэпарат трапіў у лік забароненых з 1 студзеня 2016-га. У допінгавы скандал патрапіла цэлая група расійскіх спартсменаў, якія выступаюць у розных відах спорту. Самая вядомая — тэнісістка Марыя Шарапава, ёй пагражае працяглая дыскваліфікацыя. У Расіі называюць скандал адной з спробаў інфармацыйнага і псіхалагічнага ціску на іх краіну, адзначае sputnik.by.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі