Беларусь паднялася ў рэйтынгу эканамічных свабод на 53 пазіцыі

16/02/2017 - 14:28

Беларусь паднялася ў рэйтынгу эканамічных свабод на 53 пазіцыі. Раней наша краіна займала 157-е месца, цяпер — 104-е. Побач — Малі, Габон, Танзанія. Даследаванне правяла арганізацыя The Heritage Foundation. У той жа час Украіна апусцілася ў рэйтынгу на 4 пазіцыі — з 178-га на 166-е месца, Расія паднялася з 153-га на 114-е месца.

Найлепшая сітуацыя з эканамічнымі свабодамі ў Ганконгу, Сінгапуры, Новай Зеландыі, Аўстраліі і Швейцарыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі