Беларусь не паедзе на дзіцячае Еўрабачанне

02/09/2021 - 12:00

Беларусі няма сярод 19 удзельнікаў песеннага конкурсу дзіцячага Еўрабачання. 

Сёлета удзельнікаў ад Беларусі адхілілі ад дарослага конкурсу. Пасля гэтага беларускія тэлеканалы адмовіліся ад паказу Еўрабачання. Пазней БТРК выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які выступае арганізатарам конкурсу.

Беларусы з 2003 года двойчы выйгравалі дзіцячае Еўрабачанне. Акрамя таго Мінск двойчы прымаў фінал дзіцячага конкурсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі