Беларусь і Расія вядуць перамовы аб тарыфах на транзіт нафты

29/11/2016 - 10:31

Беларусь і Расія працягваюць працоўныя перамовы аб тарыфах на транзіт нафты. Пра гэта 29 лістапада паведаміў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

Па словах міністра, якія перадае БЕЛТА, пакуль што перамовы ідуць на ўзроўні экспертаў, прадпрыемстваў. Калтовіч падкрэсліў, што тарыфы на транзіт нафты ўзгадняюцца штогод.

Беларускі бок хоча з 1 студзеня 2015 года павысіць тарыфы на транзіт нафты на 20,5%. Але, удакладніў Калтовіч, гэтая лічба можа памяняцца падчас абмеркавання.

Яшчэ ў 2010 годзе Мінск і Масква ўзгаднілі методыку змены тарыфаў па транзіце нафты па магістральных нафтаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Згодна з ёй, штогод да 25 лістапада беларускія кампаніі — ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" — перадаюць у "Транснафту" на ўзгадненне планаваныя тарыфы на наступны год. Сёлета "Гомельтранснафта Дружба" накіравала адпаведны ліст у расійскую кампанію 23 лістапада.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі