Што супольнага ў Беларусі і Польшчы? / istorik.net
Еўропа перафарматуе палітыку ў дачыненні да Беларусі, адчуўшы пагрозу для стабільнасці ў рэгіёне, кажа ў эфіры Еўрарадыё акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.
Аднак пакуль гэта гіпатэтычны сцэнар, падкрэслівае палітолаг.
— Усё часцей заўважаю, што беларусы праводзяць паралелі з кейсам Польшчы, калі адбылася беспрэцэдэнтная кансалідацыя грамадства, — кажа суразмоўца Еўрарадыё.
Ён лічыць, што, хоць у Польшчы рэакцыя на паўстанне апазіцыі была мякчэйшая, актыўная частка грамадства на некалькі гадоў "сышла на кухні".
— Гэта характэрна для чалавечай прыроды. У людзей ёсць сем'і, ёсць страхі перад будучыняй, ёсць элементарны інстынкт самазахавання. Але мы бачым, у тым ліку на прыкладзе Польшчы, што ў доўгатэрміновай перспектыве гэта не працуе. Пагаршаецца эканамічная сітуацыя. Павялічваецца няўпэўненасць у тых, хто трымае ўладу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут