БелАЭС пракаментавала "планавыя адключэнні" першага энергаблока

21/04/2021 - 18:35

БелАЭС пракаментавала "планавыя адключэнні" першага энергаблока. На жаль, у адказе на запыт Еўрарадыё толькі агульныя словы пра правядзенне "неабходных выпрабаванняў". Тэкст "Аб праграме вопытна-прамысловай эксплуатацыі" падпісаў намеснік гендырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская атамная станцыя" па агульных пытаннях.

Першы энергаблок АЭС урачыста ўключылі ў сетку ў лістападзе 2020-га. Ад таго часу і пачаліся адключэнні/уключэнні. Мінэнерга тлумачыла, што гэта неабходна "для таго, каб старанна пратэставаць усе сістэмы і абсталяванне, і пацвердзіць праектныя паказчыкі іх надзейнасці і бяспекі".

А на чацвёрты квартал 2021 года запланаваны запуск другога энергаблока Беларускай АЭС.

Вось такі адказ на запыт Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі