З Мінска эвакуявалі "бегавога мастака" Вадзіма Сіманава, паведаміў Андрэй Стрыжак.
Хлопцу, які ў трэкеры намаляваў герб Украіны і радок з песні "Ой у лузі червона калина", затэлефанаваў участковы. Сіманава "запрасілі на размову". Звычайна ў Беларусі пасля такіх размоваў людзі з міліцыі не выходзяць, а як мінімум адпраўляюцца на "суткі".
"Каб эвакуявацца, у мяне было 10 хвілін. Захапіў толькі заплечнік, а ў ім бегавыя красоўкі. Дарэчы, сёння па прыездзе ў новы горад я ўжо прабег 10 км і напісаў "ЖЫВЕ", — распавядае Вадзім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут