Базавая стаўка павялічыцца з 1 верасня ў Беларусі

19/08/2023 - 14:17

Заробкі бюджэтнікаў вырастуць, але ненашмат / Еўрарадыё

Урад Беларусі вырашыў павысіць памер базавай стаўкі. Адпаведная пастанова апублікаваная 19 жніўня.

Новы памер базавай стаўкі складзе 235 рубля — на сем рублёў больш, чым было раней. Пастанова ўступіць у сілу з 1 верасня.

Да сумы базавай стаўкі прывязаныя заробкі беларускіх бюджэтнікаў. Паводле звестак Белстата, у 2022-м памер сярэдняга заробку бюджэтнікаў складаў 1263,3 рубля да выліку падаткаў і ФСАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі