БАТЭ выйграў у “Іслачы”, мінскае “Дынама” — у “Мінска” (відэа)

10/05/2017 - 19:51

У сераду, 10 траўня, стартаваў сёмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе, прайшлі чатыры матчы. “Гомель” на сваім полі прайграў “Віцебску” — 0:1, адзіны гол на 23-й хвіліне забіў Віталь Квашук. Брэсцкае “Дынама” і “Слуцк” згулялі ўнічыю 0:0. “Мінск” прайграў мінскаму “Дынама” — 0:2, галы забілі Уладзімір Хвашчынскі (69-я) і Антон Сарока (77-я). БАТЭ выйграў у “Іслачы” — 2:0. Гулец гасцей Мікіта Рочаў ужо на 1-й хвіліне стаў аўтарам аўтагола. Свой гол барысаўчане забілі толькі на 67-й хвіліне, калі вызначыўся Міхаіл Гардзяйчук.

Яшчэ чатыры гульні тура адбудуцца 11 траўня. У іх сустрэнуцца “Шахцёр” і “Славія”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Крумкачы”, “Нёман” і “Нафтан”, “Гарадзея” і “Дняпро”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі