БАТЭ сёлета зарабіў у еўракубках 4,2 млн еўра

08/12/2017 - 05:52

БАТЭ сёлета зарабіў у еўракубках 4,2 млн еўра, піша "Прессбол". За ўдзел у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў (у 2-м і 3-м раўндах) барысаўчане атрымаюць 740 тысяч еўра. У групавы раўнд каманда Аляксандра Ермаковіча не трапіла, за што яна мусіць атрымаць ”выплату салідарнасці”, а гэта яшчэ 260 тысяч еўра.

За патрапленне ў групавы раўнд Лігі Еўропы беларускі клуб зарабіў 2,6 млн еўра. Там БАТЭ набрала 5 ачкоў (дзве нічыі і адна перамога), а гэта яшчэ 600 тысяч еўра (240 і 360 тысяч).

Такім чынам барысаўчане зарабілі ў еўракубках прыблізна столькі грошай, колькі складае іх гадавы бюджэт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі