БАТЭ разграміў "Ліепаю", тры галы забіў Ігар Стасевіч

01/03/2016 - 17:49

БАТЭ разграміў латвійскі клуб "Ліепая" — 4:0. Гэты таварыскі матч прайшоў 1 сакавіка ў Белеку ў Турцыі, дзе знаходзяцца на зборах барысаўчане. Тры галы забіў Ігар Стасевіч (на 38-й, 49-й і 69-й хвілінах, апошні — з пенальці), адзін — Віталь Радзівонаў з перадачы сербскага легіянера Мірка Іваніча (на 26-й хвіліне). Адзначым, што і Стасевіч, і Радзівонаў аднавіліся пасля траўмаў.

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Чэрнік, Жаўнерчык, Палякоў, Мілунавіч (Гайдучык, 72), Пік (М. Валадзько, 72), Кендыш (Яблонскі, 72), Аляхновіч (А. Валадзько, 72), Іваніч (Карніцкі, 60), Рыас (Анцілеўскі, 72), Радзівонаў (капітан) (Мазалеўскі, 72), Стасевіч (Джыгера, 72).

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі