19 кастрычніка БАТЭ прымае на сваім полі "Кёльн". Гэта матч трэцяга тура групавога турніра Лігі Еўропы. Немцы прыехалі ў Барысаў у якасці аўтсайдараў, пасля двух паразаў: ад "Арсенала" і "Црвены Звезды".
Але ў БАТЭ пакуль што не атрымліваецца ўвасобіць перавагу ў забітыя мячы. Абедзьве каманды добра дзейнічаюць у абароне. Футбалісты барысаўскага клуба шмат памыляюцца ў сярэдзіне поля, і тады немцы адказваюць небяспечнымі контратакамі.
Відавочна, галоўныя падзеі гульні прыйдуцца на другі тайм!