БАТЭ атрымае залатыя медалі за перамогу ў футбольным чэмпіянаце Беларусі 2017 года 9 траўня. Урачыстая цырымонія пачнецца на "Барысаў-Арэне" а 16-й гадзіне, інфармуе прэс-служба клуба.
Узнагароджанне мусіла адбыцца яшчэ пасля заканчэння мінулага першынства, але было перанесена з-за скандальнай "справы Верамко" (тады з барысаўчан здымаліся, а пасля вярталіся ачкі). Прэс-служба БАТЭ адзначае, што "герояў неабходна ўганароўваць — лепш пазней, чым ніколі!". Для гэтага была абраная важная дата — Дзень перамогі.
На "Барысаў-Арэне" не толькі ўручаць залатыя медалі, таксама будзе канцэрт папулярных выканаўцаў і салют.