БАТЭ аштрафавалі на 1050 рублёў за нецэнзурныя крычалкі

02/12/2016 - 16:38

Футбольны клуб БАТЭ аштрафавалі на 1050 рублёў за нецэнзурныя крычалкі заўзятараў каманды. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Як інфармуе "Прессбол", у федэрацыю прыйшоў ліст з Міністэрства ўнутраных спраў з інфармацыяй пра паводзіны барысаўскіх фанатаў падчас апошняга матчу чэмпіянату з "Гарадзеяй" на "Барысаў-Арэне".

Таксама быў аштрафаваны на 1050 рублёў футбольны клуб "Іслач". Каманда затрымала на 15 хвілін пачатак матчу са "Слуцкам". Такім чынам яна пратэставала супраць папярэдняга рашэння дысцыплінарнага камітэта БФФ зняць з клуба 7 ачкоў у наступным сезоне (за ўдзел гульцоў "Іслачы" ў маніпуляцыі вынікамі матчаў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі