Бартосік атрымаў прэмію Адамовіча, а Хадановіч — прэмію Шэрмана

27/11/2017 - 19:48

Зміцер Бартосік атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча, а Андрэй Хадановіч прэмію імя Карласа Шэрмана. Ушанаванне лаўрэатаў прайшло ў панядзелак у Мінску. Бартосік быў адзначаны за кнігу “Быў у пана верабейка гаварушчы”, якая складаецца з рэпартажаў, што выйшлі на Радыё Свабода (раней гэтая кніга была адзначана прэміямі імя Стагановічаў і імя Гедройця).

Адзначаецца, што сёлета прэмія Адамовіча ўручаецца дзякуючы нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. А вось лаўрэата прэміі вызначыла Рада Беларускага ПЭН-цэнтру.

Хадановіч быў адзначаны прэміяй імя Шэрмана за пераклад вершаў Шарля Бадлера.

Андрэй Хадановіч. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі