Бацькі загінулай “на бульбе” школьніцы лічаць, што настаўніцы вінаватыя

04/07/2017 - 11:07

Бацькi загінулай “на бульбе” ў Маладзечанскім раёне школьніцы Вiкторыi Папчэнi ЮлiяАлег лiчаць настаўнiц вiнаватымi. Бо "iм даверылi лёс дзяцей, а яны не даглядзелi". Але на ix думку за гiбель дзяўчынкi адказныя таксама і чыноўнiкi з упраўлення адукацыi i кiраўнiцтва школы. Пра гэта яны распавялi у размове з Еурарадыё. Дарэчы, бацькі пакуль не заяўлялi нiякiх матэрыяльных прэтэнзiй наконт кампенсацыі. Яны адзначаюць, што Вiкторыя была самастойнай дзяўчынкай, не мела сур’ёзных праблем са здароўем. Паехаць "на бульбу" яна хацела сама i нават угаварыла паехаць аднакласнiцу.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 ліпеня ў Маладзечне пачаўся суд над настаўніцамі Вольгай Завадскай і Ірынай Апанасевіч, якіх абвінавачваюць у неналежным выкананні абавязкаў па забеспячэнню бяспекі малалетняй асобы, што пацягнула за сабой смерць па неасцярожнасці. Яны цалкам прызналі сваю віну. Трагічнае здарэнне адбылося ў верасні 2016-га. 13-гадовая Вікторыя Папчэня трапіла на полі пад МАЗ, ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Кіроўца грузавіка летась атрымаў тры гады “хіміі”.

Настаўніцы ў судзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі