Бабруйскай ўчастковай камісіі аб’явілі заўвагу за нядопуск назіральнікаў

10/10/2015 - 09:01

Старшыня ўчастковай камісіі Кацярына Еўстратчык не дапусціла да назірання назіральніцу ад АГП Таісію Кабанчук, якую збіралася сачыць за ходам галасавання на ўчастку № 28 горада Бабруйска.

Еўстратчык спачатку акрэдытавала назіральніцу, а праз гадзіну выставіла яе з выбарчага ўчастка, матывуючы гэта тым, што ў пратаколе не пазначаны нумар і не надрукаваныя цалкам імя, імя па бацьку старшыні і сакратара пасяджэння выбарнага органа, няма пячаткі, а таксама няправільна аформлена шапка бланка абласной арганізацыі АГП. Пры гэтым яна адмовілася прыняць скаргу ад назіральніцы, патлумачыўшы гэта тым, што запіс аб акрэдытацыі быў зроблены ёю памылкова, паведамляе БелаПАН, са спасылкай на кіраўніка Магілёўскага падраздзялення АГП Уладзіміра Шанцава.

Пасля Еўстратчык адмовілася акрэдытаваць другога назіральніка ад АГП Генадзя Родзічава. Кіраўнік абласнога адзялення падаў скаргі ў раённую выбарчую камісію Бабруйска. На што яму прыйшоў адказ, у якім адзначаецца, што пратакол аб накіраванні Кабанчук і Родзічава назіральнікамі адпавядае патрабаванням, а старшыне ўчастковай камісіі Еўстратчык аб'яўлена заўвага. Старшыні таксама ўказалі на тое, што перашкодаў для назіранняў гэтымі асобамі няма.

Фота: echo.msk.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі