"Бабруйскаграмаш" / sb.by
Недахоп працоўных рук на беларускіх прадпрыемствах становіцца сістэмнай з'явай. Пра гэта сведчаць дакументы прадпрыемства "Бабруйскаграмаш", якія трапілі ў арганізацыю экс-сілавікоў BELPOL.
Кіруючая кампанія холдынгу "Бабруйскаграмаш" звярнулася ў Міністэрства прамысловасці з просьбай дапамагчы падабраць персаналу на ўмовах аўтстафінгу — гэта значыць, фактычна арандаваць работнікаў у іншых структур, не прымаючы іх у штат.
У дакуменце гаворыцца пра тэрміновую патрэбу ў 35 работніках на крытычна важныя пазіцыі:
— слесары механазборачных работ, 10 чалавек;
— маляры, 15 чалавек;
— машыністы крана, 10 чалавек.
"Гаворка ідзе не пра высокакваліфікаваных інжынераў ці ўнікальных спецыялістаў, а пра базавыя рабочыя прафесіі, без якіх любая машынабудаўнічая вытворчасць папросту спыняецца", — падкрэсліваюць у BELPOL.
Раней арганізацыя публікавала дакументы МАЗа, які такім жа чынам шукае 400 чалавек на працоўныя спецыяльнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут