Бабіч лічыць дзіўным плаціць Беларусі за расійскія вайсковыя аб'екты

14/03/2019 - 13:47

Амбасадар Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч назваў дзіўнай пастаноўку пытання пра магчымую плату за расійскія ваенныя аб'екты на тэрыторыі Беларусі. Па яго словах, якія перадае ria.ru, гэтыя аб'екты забяспечваюць бяспеку Саюзнай дзяржавы.

У сакавіку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мінск і надалей не будзе браць грошы за размяшчэнне ў Беларусі двух расійскіх ваенных аб'ектаў, нягледзячы на ​​эканамічныя спрэчкі з Масквой.

"Калі заходзіць размова аб гэтых аб'ектах, неабходна разумець тое, што на іх вырашаюцца задачы ў інтарэсах сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе і іншыя пытанні стратэгічнай бяспекі не толькі Расіі, але і яе ваеннага саюзніка — Беларусі", — падкрэсліў расійскі амбасадар.

Ён заявіў, што на сумесную бяпеку Расія вылучае са свайго бюджэту "гіганцкія сродкі". Таму пытанне пра плату за арэнду, дадаў Бабіч, выглядае даволі дзіўна.

Да 6 чэрвеня 2020 года Беларусь і Расія павінны вызначыцца наконт падаўжэння тэрмінаў арэнды двух ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Тэрмін арэнды заканчваецца 7 чэрвеня 2021 года. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі