Бабарыка пракаментаваў ліпеньскія арышты і ператрусы ў Беларусі

19/07/2021 - 20:09

Палітвязень Віктар Бабарыка пракаментаваў ліпеньскую хвалю арыштаў і ператрусаў у Беларусі. "Дэманстрацыя сілы звыш меры — гэта дэманстрацыя слабасці, — сказаў ён 19 ліпеня на сустрэчы з адвакатам Наталляй Мацкевіч. — Пераможцы так сябе не паводзяць".

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка быў затрыманы ў чэрвені 2020-га і ад таго часу знаходзіўся ў следчым ізалятары дзяржбяспекі ў Мінску. З 6 ліпеня — у СІЗА № 1. У гэты дзень Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. З 15 ліпеня ён знаходзіцца на двухтыднёвым каранціне ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

Віктар Бабарыка кажа, што адчувае сябе нармальна. Кнігі, якія ён прывёз у калонію, яму не дазволілі мець з сабой, таму чытаць цяпер няма чаго. Навіны палітвязень атрымлівае абмежавана, але ведае пра тое, што адбываецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі