Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка (19-я ракетка свету) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Берліне. У сераду ў матчы 1/8 фіналу яна абыграла Зейнэп Санмез (157) з Турцыі — 6:3, 6:3. Іх паядынак працягваўся паўтары гадзіны. Як і ў 1/16 фіналу, калі Азаранка выйграла ў Марыі Сакары (9) з Грэцыі.
У чвэрцьфінале беларуская тэнісістка згуляе супраць пераможцы пары Вераніка Кудэрметава (РФ) — Алена Рыбакіна (Казахстан).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут