Мая Джойнт і Вікторыя Азаранка / x.com/BrisbaneTennis
Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Брысбене. У сваім першым паядынку беларуска абыграла ў трох сэтах аўстралійку Маю Джойнт — 6:7, 6:2, 6:4. Азаранка — 20-я ракетка свету, Джойнт — 116-я.
Наступная саперніца беларускай тэнісісткі — Марыя Баўзкова (44-я ў рэйтынгу WTA) з Чэхіі.
Раней у 1/8 фіналу выйшла Арына Сабаленка (1). Яе паядынак з Юліяй Пуцінцавай (29) з Казахстана прызначаны на чацвер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут