Азаранка вярнулася ў рэйтынг WTA — 678-е месца

26/06/2017 - 09:08

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнародавала абноўлены рэйтынг. У яго вярнулася беларуска Вікторыя Азаранка — яна займае 678-е месца. Дзякуючы выхаду ў другі круг турніру на Мальёрцы Азаранка набрала 30 ачкоў. 

Першай ракеткай свету па-ранейшаму застаецца немка Ангеліка Кербер (6965 ачкоў). Следам за ёй ідзе румынка Сімона Халеп (6850), замыкае тройку лідараў чэшка Караліна Плішкава (6386). 

Сярод беларусак найлепшыя вынікі мае Аляксандра Сасновіч — у яе 87-е месца (708).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі