Азаранка сышла з корту, не дагуляўшы матч ¼ фіналу ў Сан-Хасэ

04/08/2018 - 08:17

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№ 108 WTA) вымушаная была зняцца з турніру ў Сан-Хасэ: яна пакінула корт пасярод матчу ¼ фіналу. Прычынай стала траўма.

Азаранка выйграла першы сэт у амерыканкі Дэніэл Колінз (42) —  7:6. Аднак у другім сэце стала відавочна, што беларуска адчувае моцны фізічны дыскамфорт: ужо ў першым гейме яна схапілася за калена, а потым перасоўвалася па корце даволі асцярожна. Лік быў 3:0 на карысць амерыканкі, калі Азаранка звярнулася па медыцынскую дапамогу, сыходзячы з корта ў слязах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі