Азаранка перамагла 5-ю ракетку свету і выйшла ў фінал турніру ў Мантэрэі

07/04/2019 - 08:24

Беларуска Вікторыя Азаранка (67 WTA) прабілася ў фінал тэніснага турніру ў мексіканскім Мантэрэі. У паўфінальным паядынку яна гуляла з 5-й ракеткай свету, немкай Ангелікай Кербер і вырвала перамогу ў трох сэтах: 6:4, 4:6, 6:1.

Раней Азаранка перамагла на турніры японку Мію Като (514), прадстаўніцу Казахстана Зарыну Дыяс (107) і расіянку Анастасію Паўлючэнкаву (33).

У фінале беларуская тэнісістка будзе гуляць з іспанкай Гарбінье Мугурусай (19). Вырашальны матч адбудзецца ў ноч на 8 красавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі