Авіятэхнік "Белавія" скраў планшэт у пасажыра, які прыляцеў з Кіева

13/09/2018 - 08:46

Авіятэхнік "Белавія" скраў планшэт у пасажыра, які прыляцеў у беларускую сіталіцу з Кіева. Здарэнне адбылося ў Нацыянальным аэрапорце Мінск яшчэ 31 жніўня, але пра яе стала вядома толькі цяпер. Кошт гаджэта складае 800 рублёў. Распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.

На тэрыторыі аэрапорта адбылася яшчэ адна крымінальная гісторыя. 11 верасня грамадзянін Расіі скраў у жыхаркі Санкт-Пецярбурга мабільны тэлефон. У яго дачыненні таксама распачатая справа па артыкуле "Крадзеж".

У студзені-жніўні сёлета на "аб'ектах паветранага транспарту" было зафіксавана 6 крадзяжоў. Толькі ў адным выпадку скралі грошы, у іншых — асабістую маёмасць. Па звестках МУС, у цягніках найчасцей крадуць мабільныя тэлефоны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі