Аўстралійскі алімпійскі чэмпіён па веласпорце памёр ва ўзросце 39 гадоў

15/08/2017 - 08:42

Алімпійскі чэмпіён па веласпорце на трэку аўстраліец Стывен Вулдрыдж памёр ва ўзросце 39 гадоў. Пра гэта паведамляе Lenta.ru.

Пра прычыны смерці велагоншчыка не паведамляецца. У спартоўца засталіся сын і дачка.

“Стывен быў натхняльнай фігурай у веласпорце на трэку, асабліва ў яго родным штаце Новы Паўднёвы Уэльс. У гэты цяжкі час нашы думкі з сям'ёй і сябрамі Вулдрыджа”, — гаворыцца ў заяве Саюза раварыстаў штата.

На Алімпіядзе 2004 года ў Афінах Вулдрыдж заваяваў золата ў каманднай гонцы пераследу. Акрамя таго, аўстраліец — чатырохразовы чэмпіён свету ў гэтай дысцыпліне (2002, 2003, 2004, 2006). Прафесійную кар'еру спартсмен скончыў у 2007 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі