Асуджаны японец-арганізатар аперацый па трансплантацыі органаў у Беларусі

28/11/2023 - 11:29

Японцам рабілі аперацыі ў Беларусі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Асуджаны Хірамічы Кікучы, японец-арганізатар аперацый па трансплантацыі органаў у Беларусі. Яго справу разглядаў Акруговы суд Токіа. Як піша nhk.or.jp, кіраўнік некамерцыйнай арганізацыі, якая аказвае падтрымку пацыентам з сур'ёзнымі захворваннямі, займаўся такой дзейнасцю за мяжой без дазволу ўладаў Японіі. Следства сабрала матэрыялы пра двух пацыентаў. Кікучы асуджаны на 8 месяцаў пазбаўлення волі, а яго арганізацыю аштрафавалі на 6,7 тысячы долараў. Мужчына сваёй віны не прызнаў і будзе абскарджваць прысуд.

Японца затрымалі ў лютым 2023-га. Лічыцца, што ён быў пасярэднікам. За грошы мужчына дапамог двум суайчыннікам правесці ў РБ перасадку органаў.

Эксперты кажуць, што гэта першы выпадак, калі суд у Японіі выносіць рашэнне аб пасярэдніцтве ў трансплантацыі органаў за мяжой без дазволу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі