Асуджаны ва Украіне мітрапаліт пасля вызвалення апынуўся ў Беларусі

24/06/2024 - 12:14

Мітрапаліт быў асуджаны ва Украіне ў жніўні 2023-га / t.me/SBUkr/

Асуджаны ва Украіне мітрапаліт пасля вызвалення апынуўся ў Беларусі. 23 чэрвеня Іонафан (Анатоль Ялецкіх) быў на набажэнствы ў Мінску ў Свята-Духавым кафедральным саборы разам з мітрапалітам Веніямінам, звярнулі ўвагу расійскія прапагандысты.

Мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Іонафан з Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) быў асуджаны ў Вінніцы ва Украіне ў жніўні 2023-га за апраўданне расійскай агрэсіі на пяць гадоў зняволення. Паводле версіі следства, ён распаўсюджваў сярод вернікаў прарасійскія ўлёткі, размясціў на сайце епархіі артыкул, у якім заяўляў аб вяршэнстве Маскоўскага патрыярхату. 22 чэрвеня 2024-га ў РПЦ заявілі, што ён вызвалены "па хадайніцтве патрыярха Кірыла". Пазбаўленага ўкраінскага грамадзянства мітрапаліта чакалі ў Маскве, а ён чамусьці з'явіўся ў Мінску (верагодна, абмен адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны). Абставіны вызвалення дагэтуль невядомыя. Магчыма, адбыўся абмен, ад якога Іонафан раней адмаўляўся.

church.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі