"Асноўная мэта стварэння прафсаюзаў на прыватных фірмах — ціск на ўласніка"

23/09/2015 - 12:14

Жаданне дзяржавы стварыць суполкі афіцыйнага прафсаюза на прыватных прадпрыемствах — гэта магчымасць ціснуць на ўласнікаў. Такое меркаванне выказаў у праграме ePramova сябра партыі "Справядлівы свет" Віктар Міхальчык:

"Асноўная мэта стварэння прафсаюзаў — гэта адзін з рычагоў уплыву на ўласнікаў прадпрыемстваў. Напрыклад, парушэнне ім працоўнага заканадаўства можа стаць прычынай закрыць прадпрыемства ці ўвогуле забраць бізнес".

На думку былога кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, у жадання стварыць прафсаюзы на прыватных прадпрыемствах ёсць дзве прычыны — жаданне папоўніць бюджэт і праз прафсаюзы захаваць стабільнасць у калектыве, бо наперадзе чакаецца эканамічны спад.

"Мэта стварэння прафсаюзаў — захаваць стабільнасць на прадпрыемствах. Дзяржава не плаціць заробкі, але людзі сядзяць як мыш пад венікам, толькі каб захаваць месца працы. На іх ціснуць не толькі з боку кіраўніцтва прадпрыемства, але і з боку прафсаюзаў. Прафсаюзы ператварыліся з абаронцаў правоў працоўных у інструмент адстойвання інтарэсаў дзяржавы".

На некаторых прадпрыемствах існуе дыскрымінацыя работнікаў, якія не ўступілі ў прафсаюз. Напрыклад, выплата да адпачынку ці да нараджэння дзіцяці прадугледжаная толькі для сябраў прафсаюза. 

Алена Яськова, кіраўнік прававой службы БКДП, распавяла пра паспяховы прыклад працы незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве. Падрабязней пра гэта і пра тое, як працуюць незалежныя прафсаюзы і чаму афіцыйныя прафсаюзы не адстойваюць правы працоўных, глядзіце ў новым выпуску праграмы ePramova.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі