"Арыён" даслаў фота Зямлі: маленькі блакітны шарык на фоне чорнага космасу

22/11/2022 - 07:35
Фота Зямлі, якое даслаў "Арыён" / NASA

"Арыён" даслаў фота Зямлі. На ім — маленькі блакітны шарык на фоне чорнага космасу, піша "Бі-Бі-Сі". Касмічны карабель быў запушчаны да Месяца 16 лістапада. Ён прайшоў у 130 кіламетрах ад паверхні спадарожніка нашай планеты і цяпер выходзіць на больш высокую арбіту.

Спецыялісты NASA кажуць, што пакуль місія пераўзыходзіць усе чаканні. Паколькі гэта выпрабавальны палёт, у капсуле, тэхнічна прызначанай для экіпажа, знаходзяцца тры манекены, абвешаныя разнастайнымі датчыкамі і прыборамі. Калі гэты пробны палёт пройдзе нармальна (вяртанне "Арыёна" чакаецца 11 снежня), то ў наступны рэйс да Месяца адправяцца ўжо не манекены, а жывыя астранаўты.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі