Арына Сабаленка
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе беларуска Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал.
У матчы 1/8 фіналу наша суайчынніца абыграла бельгійку Эліс Мертэнс — 6:2, 6:4.
Саперніцай Сабаленка ў наступным крузе будзе пераможца пары Чжэн Цыньвэнь (Кітай) — Донна Векіч (Харватыя).
Раней з адзіночнага разраду турніру выбылі яшчэ дзве беларускі — Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут