Арына Сабаленка / AFP
На тэнісным турніры WTA у Маямі першая ракетка свету Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу атрымала ўпэўненую перамогу над дзейнай чэмпіёнкай спаборніцтва амерыканкай Даніэль Колінс (15).
Гульня завяршылася з лікам 6:4, 6:4.
У чвэрцьфінале саперніцай беларускі будзе прадстаўніца Кітая Чжан Сіньвэнь (9).
Раней на гэтым турніры Сабаленка ўжо абыграла балгарку Вікторыю Томаву (64) і румынку Элену-Габрыэлу Русе (102).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут