У першым крузе адкрытага чэмпіянату ЗША беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13-ы нумар рэйтынгу WTA) атрымала перамогу над суайчынніцай Вікторыяй Азаранка (41) — 3:6, 6:3, 6:4. Іх паядынак працягваўся 2 гадзіны 15 хвілін.
У 1/32 фіналу саперніцай Сабаленка будзе расіянка Юлія Пуцінцава (39).
У другі раўнд US Open выйшла Аляксандра Сасновіч (46), якая перамагла амерыканку Джэніфер Брэдзі (67) — 6:1, 4:6, 6:0. Наступнай сустрэча беларускую тэнісістку чакае са спартоўкай з Туніса Унс Джабір (62).
Як інфармуе БЕЛТА, у мужчынскім адзіночным разрадзе Ягор Герасімаў (129) у першым крузе перамог паўднёваафрыканскага тэнісіста Лойда Харыса (100) — 7:5, 7:6, 7:6. У другім раўндзе яго сапернікам будзе Дыега Шварцман з Аргенціны (21).
Ілля Івашка (144) выбыў з турніру пасля пройгрышу аўстралійцу Танасі Какінакісу (203) — 3:6, 6:7, 7:6, 2:6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.