Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Штутгарце

19/04/2024 - 16:42

Арына Сабаленка / Imago/Panoramic

Беларуска Арына Сабаленка не змагла прайсці чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Штутгарце.

У матчы 19 красавіка другая ракетка свету саступіла прадстаўніцы Чэхіі Маркеце Вандроўшавай, якая займае восьмае месца ў рэйтынгу WTA — 6:3, 3:6, 5:7.

Як распавядала Еўрарадыё, у 1/8 фіналу Сабаленка перамагла сваю сяброўку Паўлу Бадосу з Іспаніі. У трэцім сэце іспанка знялася з турніру праз траўму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі