Арына Сабаленка трэці раз запар стала фіналісткай Australian Open / WTA
На тэнісным турніры Australian Open беларуска Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал.
У паўфінале спаборніцтваў першая ракетка свету сустракалася з іспанкай Паулай Бадосай — сваёй сяброўкай. Гульня завяршылася перамогай беларускі ў двух сэтах — 6:4, 6:2.
На самым пачатку паядынку наша суайчынніца аддала сваю першую падачу, а потым выйграла чатыры геймы запар і давяла першы сэт да перамогі — 6:4.
Другой фіналісткай турніру стала амерыканка Медысан Кіз (14), якая абыграла польку Ігу Свёнтак (2) — 5:7, 6:1, 7:6 (10:8).
Арына Сабаленка выйгравала чэмпіянат Аўстраліі двойчы запар — у 2023 і 2024 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут