"Арсенал" — БАТЭ — 3:0, беларусы выбываюць з Лігі Еўропы

21/02/2019 - 19:46

21 лютага БАТЭ ў Лондане ў матчы 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы прайграў "Арсеналу" — 0:3. Ужо на 4-й хвіліне зрэзаў мяч у сваю браму Захар Волкаў. У барысаўчан былі шанцы наперадзе, але нешматлікія моманты рэалізаваць не ўдалося. А на 39-й Мустафі забівае другі гол. Пасля гэтага перавага гаспадароў поля стала відавочнай, а ў гульцоў БАТЭ не хапала сіл. Папастатопулас паставіў пераможную кропку на 60-й хвіліне.

Emirates Stadium вітаў 37-гадовага Аляксандра Глеба, які ў другім тайме выйшаў на замену. Ён гуляў у складзе "Арсенала" ў 2005-2008 гады.

У 1/8 фіналу выйшаў англійскі клуб. На карысць БАТЭ можна запісаць сенсацыйную хатнюю перамогу (1:0).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі