Арнольд Шварцэнегер атрымаў удар нагой у спіну ад невядомага

19/05/2019 - 10:42

На актора і палітыка Арнольда Шварцэнегера напаў невядомы і ўдарыў яго нагамі ў спіну. Гэта здарылася ў Ёханэсбургу, сталіцы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, куды Шварцэнегер прыехаў для ўдзелу ў спартовым фестывалі "Арнольд Класік Афрыка".

Момант нападу на актора трапіў на відэа, якое выклалі ў сеціва. Там бачна, як невядомы мужчына скокае дзвюма нагамі наперад і выцінае Шварцэнегера ў спіну.

Нападніка ў той самы момант схапілі ахоўнікі, а пазней перадалі паліцыі. Сам актор просіць прыхільнікаў забыцца на гэты інцыдэнт, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі