Армянін дае $3000 курсам "Мова нанова". Скандал на конкурсе "Адметныя"

12/01/2017 - 10:17

Конкурс "Адметныя" на лепшы беларускамоўны праект праводзілі Samsung Belarus і сайт CityDog. За прыз 6000 рублёў змагаліся 16 кампаній і ініцыятыў. Асноўная барацьба разгарнулася паміж symbal.by, Menu.by і "ТатаХата". Усе яны актыўна прасілі падтрымкі ў сваіх падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Відавочна, што, дзякуючы гэтаму, атрымалі тысячы галасоў. Бо тая ж "Мова Нанова" атрымала толькі 600 галасоў, як і футбольны клуб "Крумкачы".

Але больш за ўсіх накруціць галасоў змагла "ТатаХата". Павел Белавус з symbal.by, які заняў другое месца, абвінаваціў пераможцаў у нядобрасумленных накрутках, маўляў, усе накручвалі рэальнымі людзьмі, а яны ботамі за грошы.

"Пакуль symbal.by з Menu.by змагаліся за перамогу ў конкурсе на "Лепшы беларускамоўны праект", прыйшла ноччу "Тата Хата" і сваімі ботамі накруціла сабе яшчэ 1,5 тысячы чалавек".

У адказ фірма "ТатаХата" патлумачыла, што ўбачыла накруткі ў іншых і паколькі гэта не было забаронена ўмовамі конкурсу вырашыла накруціць галасы і сабе, чаго не адмаўляе. А прызавыя 6000 рублёў яны з самага пачатку хацелі аддаць футбольнаму клубу "Крумкачы".

Белавус у адказ зноў нагадаў пра накрутку галасоў ботамі і сказаў, што "яны змагаліся не за грошы, а за добрую ідэю".

Бізнесмен з Арменіі Ваган Керабян, уладальнік службы дастаўкі Menu.by, якая заняла трэцяе месца, вырашыў падараваць 6000 рублёў з уласнай кішэні курсам "Мова Нанова".

На вашу думку, хто мае рацыю?

PS: Пасля публікацыі матэрыяла стала вядома, што "ТатаХата" дыскваліфікавалі за накруткі, а першае месца аддалі symbal.by.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі