Арменія плануе падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз

24/08/2026 - 12:15

Нікол Пашынян / jam-news.net

Хутка Арменія падасць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз. Пра гэта прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян заявіў, прадстаўляючы ў парламенце праграму дзейнасці ўрада на наступныя пяць гадоў.

Паводле яго, Арменія мае намер запусціць працэс "у найбліжэйшай будучыні", перадае NEWS.am. 

Партыя Пашыняна "Грамадзянская дамова" ў чэрвені выйграла парламенцкія выбары. Многія эксперты называлі гэтыя выбары лёсавызначальнымі для знешнепалітычнага курсу краіны.

У траўні ў Ерэване адбыўся першы саміт Арменіі і ЕС. Падчас яго бакі дамовіліся паглыбіць супрацоўніцтва ў абароне, энергетыцы, транспарце і лічбавых тэхналогіях. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі