Арганізатары зноў перанеслі Усебеларускі Кангрэс за незалежнасць

12/05/2020 - 19:38

Арганізатары Усебеларускага кангрэса за незалежнасць 12 траўня заявілі пра перанос мерапрыемства. Прычынай стала пандэмія каранавіруса. 

"У сувязі пандэміяй каранавіруса, што разгарнулася ў Беларусі і за яе мяжой, скліканне Кангрэса вымушана пераносіцца на больш позні тэрмін. Новая дата будзе прызначана Аргкамітэтам Кангрэса з улікам развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі і выклікамі для беларускага суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі", — гаворыцца ў звароце. 

Спярша кангрэс планавалася правесці 15 сакавіка. Потым дату перанеслі на 19 траўня.​ Цяпер кангрэс адклалі без указання канкрэтнай даты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі