Арастовіч назваў расійскія часці, якія былі ў Бучы, Гастомелі і Ірпені

04/04/2022 - 12:30

Сталі вядомыя вайсковыя часці і падраздзяленні Узброеных сілаў Расіі ды Расгвардыі, якія дзяйнічалі ў Бучы, Гастомелі, Ірпені. Іх назваў дарадца кіраўніка офіса Зелянскага Аляксей Арастовіч:

64-я асобная мотастралковая брыгада 35-й арміі Усходняй вайсковай акругі;
5-я асобная танкавая брыгада 36-й арміі Усходняй вайсковай акругі;
331-і парашутна-дэсантны полк 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі;
137-ы парашутна-дэсантны полк 106-й паветрана-дэсантнай дывізіі;
104-ы і 234-ы дэсантна-штурмавыя палкі 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі;
14-я і 45-я асобныя брыгады спэцыяльнага прызначэння;
63-і атрад паліцыі асаблівага прызначэння Расгвардыі;
155-я асобная брыгада марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту;
74-я асобная мотастралковая брыгада (Юрга);
31-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада; 
141-ы асобны полк спецыяльага прызначэння імя Кадырава.

Арастовіч адзначыў, што гэтыя часці здзейснілі ваенныя злачынствы. 

Пасля вызвалення шэрагу ўкраінскіх гарадоў у Кіеўскай вобласці былі выяўленыя забітыя і закатаваныя цывільныя жыхары. Іх дакладная колькасць пакуль не вядомая, але ахвяры налічваюцца сотнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі