Арастовіч выказаўся пра пагрозу маштабнага расійскага ўдару па Украіне 24 жніўня

22/08/2022 - 10:45

Аляксей Арастовіч выказаўся пра пагрозу маштабнага расійскага ўдару па Украіне 24 жніўня. Ён скептычна ставіцца да такой пагрозы.

"Расіяне цяпер шукаюць шляхі да перамоваў, кажа дарадца Офіса прэзідэнта Украіны. — А любая эскалацыя адкідвае гэта назад".

Арастовіч дадаў, што цяпер падымаць стаўкі — "вельмі вялікае глупства" з боку РФ. Пры гэтым Украіна рыхтуецца. "Нельга грэбаваць бяспекай", — кажа Аляксей Арастовіч.

24 жніўня Украіна адзначыць Дзень незалежнасці. У гэты дзень споўніцца паўгода ад пачатку вайны. Узброеныя сілы Украіны заяўляюць, што гатовыя да любых сцэнароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі