Апублікаванае расследаванне Івана Галунова пра маскоўскі рытуальны рынак

01/07/2019 - 16:34

Апублікаванае расследаванне карэспандэнта сайта "Медуза" Івана Галунова пра маскоўскі рытуальны рынак. Больш за тры гады таму ў яго змяніліся гаспадары. Адбылося гэта пасля масавай бойкі на Хаванскіх могілках у расійскай сталіцы, у якой удзельнічала да 400 чалавек. Тады было трое загінулых. У выніку замест ураджэнцаў падмаскоўных Хімак на яго чале апынуліся стаўрапольскія бізнесмены, звязаныя з ФСБ. Пасля гэтага яны правялі экспансію ў Падмаскоўі і ўжо ўзялі пад свой кантроль рытуальны рынак у некалькіх раёнах. Цалкам расследаванне чытайце тут.

Як вядома, у чэрвені 2019-га Івана Галунова затрымлівала паліцыя. Было заяўлена, што ў яго заплечніку знайшлі наркотыкі. Пачаліся масавыя акцыі ў падтрымку журналіста. У выніку адбылося неверагоднае: Галунова вызвалілі, адбыліся адстаўкі паліцэйскіх чыноў. У завяршэнне свайго расследавання карэспандэнт "Медузы" атрымаў падтрымку шэрагу вядучых расійскіх СМІ.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі