Apple не раскрыла беларускім спецслужбам дадзеныя пра 110 акаўнтаў. Пра гэта сведчыць "справаздача аб празрыстасці" амерыканскай кампаніі за першую палову 2018 года. У ёй згадваецца адзін запыт з Беларусі.
А вось у мінулым годзе падобныя запыты беларускіх праваахоўнікаў былі задаволеныя. У першай палове 2017-га былі два запыты наконт 18 прыладаў і пра сем фінансавых ідэнтыфікатараў карыстальнікаў. У другой палове мінулага года зноў прыйшлі два запыты ад сілавікоў з Беларусі і Apple раскрыла дадзеныя пра адно прыстасаванне ды адзін уліковы запіс.