Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч пакідае Беларусь

28/06/2024 - 15:04

Антэ Ёзіч / catholic.by

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які быў Апостальскім нунцыем (амбасадарам) у Беларусі, пакідае нашу краіну. Папа Францішак перавёў яго на дыпламатычную працу ў іншую краіну.

"Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння, 28 чэрвеня 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Апостальскім нунцыем ў Грузіі і Арменіі Яго Эксцэленцыю Антэ Ёзіча, Тытулярнага Арцыбіскупа Цысы, які з’яўляецца Апостальскім нунцыем ў Рэспубліцы Беларусь і працягне сваю дыпламатычную місію ў Рэспубліцы Беларусь прыблізна да канца верасня 2024 года", — цытуе catholic.by афіцыйнае паведамленне.

Ад леташняга жніўня часовым павераным у справах Ватыкана ў гэтых краінах з’яўляецца беларус Аляксандр Рагіня.

Апостальскім нунцыем у Беларусі Ёзіч быў з 2020 года. Адзначаецца ўнёсак прадстаўніка Святога Пасаду ў развіццё каталіцкага Касцёла на беларускай зямлі. У прыватнасці, ён паспррыяў вяртанню на радзіму тагачаснага мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога рэжым Лукашэнкі незаконна не пускаў праз мяжу. Таксама Ёзіч курыраваў працэс прызначэння на пасаду новага мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Ён жа курыраваў працэс утварэння Апостальскай адміністратуры для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі (грэка-католікаў, уніятаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі